Уладзімір Іванавіч Чарняўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Іванавіч Чарняўскі (22 чэрвеня 1950, в. Акунёва, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Уладзімір Іванавіч Чарняўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў начальнікам аддзела грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Віцебскага аблвыканкама, з 1980 года — галоўны архітэктар, начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела Віцебскага філіяла Белжылпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў г. Віцебск.

Творчасць

Асноўныя працы: праекты памятнага знака «Віцебскія (Суражскія) вароты» (1977, з В. В. Ягадніцкім), добраўпарадкаванне брацкага пахавання воінаў Савецкай Арміі па вуліцы Цітова (1979), урачэбна-фізкультурны дыспансер па вуліцы Даватара (1983) у Віцебску.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads