Віцебскія вароты (помнік)

помнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Віцебскія вароты (помнік)
Remove ads

Віцебскія вароты — помнік у цэнтры вёскі Заполле Віцебскага раёна. Пастаўлены ў 1977 годзе ў памяць аб Віцебскіх варотах, 40-кіламетровым праломе ў гітлераўскай абароне, утвораным у лютым — сакавіку 1942 г. сумеснымі баявымі дзеяннямі савецкіх воінаў і партызан. Аўтары помніка скульптар В. Ягадніцкі[1] і Уладзімір Чарняўскі[2].

Хуткія факты Віцебскія вароты, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Помнік выкананы з бетону ў выглядзе 2 расшыраных унізе пілонаў (вышыня 11 і 9 м) і стэлы. Паміж пілонамі праходзіць вузкая, выкладзеная бетоннымі плітамі дарога, што сімвалізуе Віцебскія «вароты». Пілоны ў цэнтры апяразвае разарваны фрыз з рэльефнымі выявамі твараў воіна і партызана. Над імі — контурная выява пяціканцовай зоркі. Стрыманую эмацыянальнасць помніка падкрэсліваюць касы зрэз верхавіны пілонаў і суровая фактура бетону са слядамі апалубкі. Замыкае кампазіцыю стэла на 2 апорах, размешчаная па цэнтральнай восі ансамбля. Уздоўж дарогі — газоны[1].

Remove ads

Зноскі

  1. В. М. Баскова, Л. Г. Лапцэвіч. 810. Помнік Віцебскія «вароты» // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1985.  Віцебская вобласць.  496 с., іл.
  2. Чернявский Владимир Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads