Уладзімір Іосіфавіч Лемяшонак

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Іосіфавіч Лемяшонак (14 кастрычніка 1929, в. Віктараўка, Бабруйскі раён, Бабруйская акруга, БССР, СССР — 2006) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990).

Хуткія факты Уладзімір Іосіфавіч Лемяшонак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З 1940 г. жыў у Бабруйску. Скончыў БДУ (1956). Працаваў настаўнікам у Дзяржынскім раёне, у Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1964—1971 г. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1971—1981 г. дацэнт, намеснік загадчыка кафедры гісторыі КПСС Мінскай ВПШ, ў 1981—1991 г. старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыка-палітычных даследаванняў. З 1992 г. — галоўны рэдактар Арганізацыйна-метадычнага цэнтра па выданні гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» Дзяржаўнага камітэта РБ па друку.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Даследаваў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, у т.л. на тэрыторыі Беларусі. Аўтарам звыш 160 навуковых прац, у т.л. трох манаграфій. Адзін з аўтараў выданняў «Гісторыя Беларускай ССР», «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1-3, 1983-85).

Бібліяграфія

  • «Гераічныя старонкі вызвалення Беларусі» (1984);
  • "Вызваленне — без грыфа «Сакрэтна»(1996);
  • «Ідэйна-палітычная работа Кампартыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1988).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads