Уладзімір Іпалітавіч Ліпскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Іпалітавіч Ліпскі (11 (23) сакавіка 1863, Ровенскі павет[d], Валынская губерня — 24 лютага 1937[1][2], Адэса[3]) — украінскі батанік. Акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (1919). Член-карэспандэнт АН СССР (1928).
Скончыў Кіеўскі універсітэт (1886), з 1887 працаваў у ім, у 1894—1917 у Пецярбургскім батанічным садзе. З 1922 па 1928 прэзідэнт Усеўкраінскай акадэміі навук. З 1928 дырэктар батанічнага сада ў г. Адэса (УССР).
Навуковыя працы па сістэматыцы і геаграфіі кветкавых раслін Украіны, Каўказа, Сярэдняй Азіі, гісторыі і бібліяграфіі батанікі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads