Уладзімір Ісідаравіч Казачонак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Ісідаравіч Казачонак (31 ліпеня 1924, хутар Новы Двор, цяпер Ушацкі раён — 12 жніўня 2009) — расійскі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў ціскам, стваральнік новага навуковага кірунку ў кавальска-штамповачнай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Удмурціі (1972)[1].

Хуткія факты Уладзімір Ісідаравіч Казачонак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся на хутары Новы Двор (цяпер Ушацкі раён) у сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў г. Энгельсе Саратаўскай вобласці, працаваў на Прыборабудаўнічым заводзе № 213 імя С. Арджанікідзэ слесарам, токарам-выціскальшчыкам, брыгадзірам паяльнага ўчастку, тэхнікам-нармоўшчыкам[2].

У 1945 г. паступіў вучыцца на фізіка-матэматычны факультэт Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым перавёўся на механічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1950 годзе. Паступіў у аспірантуру. У 1953 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Вывучэнне механізму дэфармацыі калібравальных аперацый». У Беларускім політэхнічным інстытуце працаваў асістэнтам, старэйшым выкладчыкам на кафедры «Апрацоўка металаў ціскам і тэхналогія металаў», з 1955 года дацэнт[2].

З 1956 па 1980 гг. узначальваў кафедру «Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам» у Іжэўскім тэхнічным універсітэце. У 1972 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Штампоўка з вадкасным трэннем». У 1980 г. зацверджаны ў званні прафесара. Прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі Навукова-тэхнічнага аб’яднання машынабудаўнічай прамысловасці УАССР, выбраны першым старшынёй яго праўлення[2].

У 1986 г. выйшаў на пенсію[2].

Памёр 12 жніўня 2009 года[3][2].

Remove ads

Узнгароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1986), медалямі «За працоўную доблесць» (1961), «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ганаровы працаўнік вышэйшай прафесійнай адукацыі СССР. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі УАССР (1972)[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па ўдасканальванні працэсаў аб’ёмнай і ліставой штампоўкі, распрацоўцы спосабаў стварэння рэжымаў вадкаснага трэння ў адносінах да розных дэфармацыйных схем штампоўкі[1].

Творы

  • Штамповка с жидкостным трением. М., 1978;
  • Гидромеханическая вытяжка. М., 1988;
  • Душа обязана трудиться. Ижевск, 2002.

Зноскі

  1. Р. М. Рэвяка. Казачонак Уладзімір Ісідаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  2. Казаченок Владимир Исидорович. web.archive.org (31 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2018. Праверана 24 лютага 2024.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads