Уладзімір Іванавіч Агіевіч

беларускі літаратурны крытык і літаратуразнаўца, паэт, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Іванавіч Агіевіч (26 верасня 1910, в. ПухавічыМазырскі павет, Мінская губерня — 2 кастрычніка 1952) — беларускі літаратурны крытык і літаратуразнаўца, паэт, перакладчык[2].

Хуткія факты Уладзімір Іванавіч Агіевіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 верасня 1910 года ў в. Пухавічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер — Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям’і.

У 1929—1933 гадах працаваў настаўнікам у сельскай школе. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1937)[2], у 1937—1939 гадах — выкладчык у Слуцкім педагагічным вучылішчы. Вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР (1937—1941), выкладаў гісторыю беларускай літаратуры ў мінскіх ВНУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2], быў паранены. У 1943—1946 гадах — навуковы сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР[2]. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1946). Працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Мінскім педагагічным інстытуце, літкансультантам у СП БССР, рэдактарам аддзела часопіса «Беларусь».

Памёр 2 кастрычніка 1952 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Remove ads

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1928 годзе[2]. Як крытык выступаў з 1941 года. Вылучаюцца яго артыкулы пра творчасць Я. Купалы і Я. Коласа, пра пасляваенную беларускую паэзію[2]. Склаў падручнікі (разам з І. Кудраўцавым): «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), «Кніга для чытання ў 3 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952). Лепшыя крытычныя працы сабраны ў кнізе «Літаратура і жыццё» (1954)[2].

Пераклаў на беларускую мову аповесць М. Прыляжаевай[ru] «З табой таварышы» (1950).

Remove ads

Сям’я

Зноскі

  1. Беларусь у асобах і падзеях Праверана 8 снежня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q112702533'></a>
  2. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads