Уладзімір Адамавіч Галаўко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Адамавіч Галаўко (нар. 26 снежня 1960, в. Бярозавічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі. Доктар тэхнічных навук (2003), прафесар (2004).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана (спецыяльнасць «Аўтаматычныя інфармацыйныя ўстройствы», кваліфікацыя «Інжынер-электрык», 1984), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (аспірантура, 1989), Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (дактарантура, 2002).
Працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі (Мінск, 1984—1986; Брэсцкае аддзяленне, 1991—1994), Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (з 1994, прафесар кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій, з 2003 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: адмоваўстойлівыя сістэмы; тэорыя навучання і пабудовы інтэлектуальных сістэм, якія базіруюцца на біялагічных асновах штучнага інтэлекту; нейрасеткавыя тэхналогіі кіравання мабільнымі робатамі; тэорыя нейронных сетак і штучных імунных сістэм; інтэлектуальная апрацоўка сігналаў; распазнаванне вобразаў.
Remove ads
Бібліяграфія
- Нейросетевые методы обучения и обработки информации в системах управления и прогнозирования : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.13.01 / Головко Владимир Адамович. — Минск, 2002.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads