Уладзімір Аляксандравіч Бярэзін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Аляксандравіч Бярэзін
Remove ads

Уладзімір Аляксандравіч Бярэзін (руск.: Влади́мир Алекса́ндрович Бере́зин[1]; нар. 3 красавіка 1957(1957-04-03), Арол) — савецкі і расійскі дыктар, акцёр, тэлежурналіст, тэле- і радыёвядучы. Вядучы канцэртны і афіцыйных мерапрыемстваў у Крэмлі, мэрыі, а таксама мноства фестываляў,[2] тэлеперадач і шоў[3]. Член партыі «Адзіная Расія».

Хуткія факты Уладзімір Аляксандравіч Бярэзін, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 3 красавіка 1957 года ў Арле.

Бацька — каўказскі мусульманін, чэчэнец, меў трох жонак. Але таму што з ім Бярэзін не жыў, прозвішча ён атрымаў па маці.

Вучыўся ў Арлоўскім вучылішчы культуры на факультэце рэжысуры, а пазней — на факультэце журналістыкі Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Ужо да 1980 года Бярэзін узначаліў дыктарскі аддзел на тэлебачанні Свярдлоўска. Ён заставаўся на гэтым месцы 10 гадоў. Адбылося гэта амаль выпадкова — яшчэ на мясцовым тэлебачанні Бярэзіна заўважыў Барыс Ельцын, які і запрасіў яго да сябе ў Свярдлоўск[4]. А ўжо там на яго звярнула ўвагу кіраўніцтва Астанкіна, і Бярэзін апынуўся ў Маскве.

На пачатку 1990-х гадоў Уладзімір Бярэзін працаваў на Цэнтральным тэлебачанні. Сярод праектаў з удзелам дыктара — перадача «Добрай раніцы», а таксама выпускі дзіцячай перадачы «Дабранач, малыя!»[5].

Пасля падзей ў 1991 годзе Бярэзін апынуўся вядучым праграмы «Час»[6].

Пасля Бярэзін перайшоў на канал РТР, дзе неўзабаве атрымаў пасаду галоўнага дыктара каналу[7]. Пасля закрыцця дыктарскага аддзела на РТР у 1996 годзе Бярэзін вёў тэлевізійныя перадачы «Мой XX век», «Плошча зорак», а таксама фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» на тым жа тэлеканале[8]. У 1998 годзе на РТР быў ненадоўга (да 2000 года) адноўлены дыктарскі аддзел, кіраўніком якога стаў Бярэзін[9].

Вядучы цырымоніі ўступлення на пасаду губернатара Маскоўскай вобласці Сяргея Шайгу у 2012 годзе[10].

З 9 па 30 кастрычніка 2020 года — вядучы чатырохсерыйнага праекта «Савецкае замежжа» на тэлеканале «Масква Давер».

З 23 студзеня па 18 снежня 2021 года — вядучы 37-серыйнага дакументальнага цыкла «Містычныя таямніцы кіно» на тэлеканале «Масква Давер».

З 14 кастрычніка 2022 года — вядучы забаўляльна-пазнавальнага праекта пра легендарныя перадачы савецкага і расійскага тэлебачання «Праграма нашых перадач» на тэлеканале «Масква Давер».

З 7 сакавіка 2024 года — вядучы праграмы «Кінарэквізіт» на тэлеканале «Масква Давер».

Член Грамадскага савета пры ГУ МУС Расіі па Маскоўскай вобласці[11].

Remove ads

Узнагароды

  • Ордэн «За асабістую мужнасць» (17 студзеня 1994 года) — за мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні прафесійнага абавязку ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцця[12].
  • За ўклад у нацыянальнае мастацтва РФ абраны ганаровым акадэмікам «Нацыянальнай гуманітарнай акадэміі»[13][14]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads