Арол (горад)
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арол (руск.: Орёл) — горад (з 1708 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Арлоўскай вобласці. Насельніцтва 290 тыс. чалавек (2025). Горад размешчаны ў межах Сярэднярускага ўзвышша, на берагах ракі Акі і яе прытока Орліка.
Remove ads
Назва
Назва паселішча Арол ад назвы ракі Орлік. Тая лічыцца другаснай і перш мела ў аснове балцкі гідранімічны корань Arl-. У народа-этымалагічным сэнсе пазнейшы тапонім быў прыстасаваны пад назву птушкі арол[2].
Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — назвы ракі Арлея на ўсходзе ад смаленскага Кардымава[3], азёраў Арлея на поўначы ад Віцебска і Арлейка (< Арлея) каля Полацка, прускага возера Arle[2].
Далей да гідранімічнага кораня Ar- як у назвах Арэса, Аражня (у басейне Пцічы). Ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- са значэннем «рухацца»[4].
Адпачатная балцкая назва ракі Орлік значыла «Хуткаплынная (рака)».
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1566 годзе як крэпасць для абароны паўднёвых межаў Рускай дзяржавы. У пачатку XVII ст. — адзін з ачагоў Сялянскага паўстання пад правадырствам І. І. Балотнікава. У 1708 годзе ўваходзіў у склад Кіеўскай губерні, а з 1719 года — цэнтр Арлоўскай правінцыі, з 1727 года — у складзе Белгародскай губерні, з 1778 года — цэнтр Арлоўскай губерні. У XVIII—XIX стст. дваранска-купецкі горад з прадпрыемствамі па апрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, ліцейнымі і механічнымі заводамі; буйны цэнтр хлебагандлю. З 1928 года знаходзіўся ў складзе Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці, з 1934 года — у Курскай вобласці, з 1937 года — цэнтр Арлоўскай вобласці. 3 кастрычніка 1941 года быў акупаваны гітлераўскімі войскамі.
Remove ads
Насельніцтва
Транспарт
Беларусы ў Арле
Беларусы з’яўляюцца чацвёртай нацыянальнасцю горада пасля рускіх, украінцаў, армян і ў агульнай колькасці жыхароў займаюць (0,28 %). У Арле нарадзіўся беларускі фізік Мікалай Сяргеевіч Акулаў.
Гарады-пабрацімы
Афенбах, Германія (14 ліпеня 1988)[9][10][…]
Брэст, Беларусь (27 чэрвеня 1997)[11][12]
Валакаламскі раён[d], Расія (19 лістапада 2014)[9][10]
Жодзіна, Беларусь (25 сакавіка 2016)[9][10][…]
Калуга, Расія (1 мая 2003)[9][10]
Колпіна, Расія (10 сакавіка 2010)[9][10]
Колпінскі раён, Расія (10 сакавіка 2010)[9][10]
Марыбар, Славенія (6 красавіка 2017)[9][10][…]
Новасібірск, Расія (4 жніўня 2014)[9][10]
Нові-Сад, Сербія (31 студзеня 2017)[9][10]
Нокія, Фінляндыя (1967)[11]
Пенза, Расія (29 жніўня 2018)[9][10]
Разград, Балгарыя (4 жніўня 2016)[9][10][…]
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Міхаіл Міхайлавіч Бахцін (1895—1975) — рускі філосаф.
- Аляксандр Іванавіч Бухвостаў (нар. 1944) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч.
- Ігар Веніямінавіч Васілеўскі (нар. 1941) — педыятр. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1993).
- Эдуард Міхайлавіч Дзямідаў (1932—1993) — беларускі архітэктар.
- Віктар Цімафеевіч Лебедзеў (нар. 1932) — беларускі акцёр.
- Уладзімір Аляксандравіч Русанаў (1875—1913) — расійскі даследчык Арктыкі[13].
- Іван Аляксандравіч Фамін (1872—1936) — рускі савецкі архітэктар.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads