Уладзімір Аляксандравіч Голубеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Аляксандравіч Голубеў
Remove ads

Уладзімір Алякса́ндравіч Го́лубеў (26 верасня 1940, Кастрама, Кастрамская вобласць, СССР) — беларускі астраном, педагог, выкладчык кафедры агульнай фізікі і астраноміі ВДУ імя П.М Машэрава[1], член рэдакцыйнай калегіі навукова-метадычнага часопіса «Фізіка: праблемы выкладання», выдатнік адукацыі РБ.

Хуткія факты Уладзімір Аляксандравіч Голубеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Уладзімір Голубеў скончыў Кастрамскі педагічны інстытут, аспірантуру Наўгародскага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці «Методыка выкладання астраноміі». Амаль дзесяць гадоў працаваў у астранамічнай абсерваторыі Далёкаўсходняга навуковага цэнтра АН СССР [2].

Кола навуковых інтарэсаў: вывучэнне магнітных палёў у сонечных плямах i фізіка камет.

З 1978 года ў г. Віцебску. Займаецца педагагічнай дзейнасццю. ВДУ, Гімназія №1, Ноўкінская гімназія.

Уладзімір Голубеў настаўнік шэрагу пераможцаў міжнародных астранамічных конкурсаў.

Яго іменем названы астэроід (малая планета) 216897 Golubev, адкрыты Віталём Неўскім у 2009 годзе ў абсерваторыі «Vitebsk, B42» [3].

Па выніках 2009 года Віцебскі аблвыканкам прысвоіў Уладзіміру Голубеву ганаровае званне «Чалавек года» ў намінацыі «Адукацыя, навука» [4].

Remove ads

Вучэбныя выданні

Сумесна з І. В. Галуза і А. А. Шымбалёвым У. А. Голубеў з'яўляецца аўтарам вучэбна-метадычнага комплекса па астраноміі, у склад якога ўваходзяць:

  • вучэбны дапаможнік «Астраномія 11»[5],
  • сшытак для вучняў па астраноміі для 11 класа[6],
  • учебный звездный атлас[7]
  • дапаможнік для настаўнікаў «Астраномія ў 11 класе»[8],
  • даведнік школьніка[9].
  • хрестоматия по астрономии[10] і інш.

Уладзімір Голубеў — аўтар больш за 150 кніг, навуковых i навукова-метадычных артыкулаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2023. Праверана 31 мая 2011.
  2. Галузо, И. В. Астрономия: учеб. пособие для 11-го кл. общеобразоват. учреждений с рус. яз. обучения/ И. В. Галузо, В. А. Голубев, А. А. Шимболев. — 2-е изд., пересмотр. — Минск: Нар. асвета, 2009. — 214 с.: ил.
  3. Галузо, И. В. Практические работы и тематические задания для учащихся 11 класса учреждений, обеспечивающих получение общ. сред. образования, с рус. яз. обучения/ И. В. Галузо, В. А. Голубев, А. А. Шимболев. — 8-е изд. — Минск: Аверсэв, 2010. — 127 с.: ил. — (Рабочие тетради)
  4. Шимбалев, А. А. Астрономия: Учебный звездный атлас/ А. А. Шимбалев, И. В. Галузо, В. А. Голубев. — Минск: УниПресс, 2005.
  5. Галузо, И. В. Астрономия в 11 классе. Планирование и методика проведения уроков: Пособие для учителей учреждений, обеспечивающих получение общ. сред. образования/ И. В. Галузо, В. А. Голубев, А. А. Шимболев. — Мн.: Аверсэв, 2003. — 256 с.
  6. Галузо, И. В. Астрономия: справ. школьника: для старшеклассников и абитуриентов/ И. В. Галузо, В. А. Голубев, А. А. Шимболев. — Мн.: УниверсалПресс, 2006. — 160 с. — (Серия «Справочник школьника»)
  7. Шимбалев, А. А. Хрестоматия по астрономии / А. А. Шимбалев, И. В. Галузо, В. А. Голубев. — Минск: Аверсэв, 2005

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads