Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны таксама Віцебскаму абласному Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Віцебска, у будынку былога жаночага епархіяльнага вучылішча (1902, арх. А. К. Паўлоўскі, П. А. Вінаградаў) па вуліцы Гогаля, 6.
Remove ads
Структура
Камітэты
- Камітэт па архітэктуры і будаўніцтву
- Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню
- Камітэт эканомікі
- Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
- Камітэт дзяржаўнай маёмасці
Галоўныя ўпраўленні
- Галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне
- Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі
- Галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы
- Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
- Галоўнае фінансавае ўпраўленне
- Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг
- Галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі
- Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя
- Галоўнае ўпраўленне па адукацыі
Упраўленні
- Упраўленне землеўпарадкавання
- Упраўленне ўнутраных спраў
- Упраўленне культуры
- Упраўленне спорту і турызму
- Упраўленне справамі аблвыканкама
Аддзелы
- Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай рабоце і пытаннях абароны
- Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Remove ads
Старшыні
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads