Уладзімір Аляксандравіч Наржымскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Аляксандравіч Наржымскі (19151988) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Уладзімір Аляксандравіч Наржымскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Уладзімір Наржымскі нарадзіўся 14 лютага 1915 года ў вёсцы Цімкавічы (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння дзесяці класаў школы працаваў на Маскоўскім механічным заводзе. У 1935 годзе Наржымскі скончыў Ульянаўскую лётна-тэхнічную школу. У 19361938 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1940 годзе ён паўторна быў прызваны ў армію. У 1941 годзе Наржымскі скончыў Ейскае ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да жніўня 1944 года гвардыі капітан Уладзімір Наржымскі быў намеснікам камандзіра эскадрыллі 11-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 2-й гвардзейскай мінна-тарпеднай авіядывізіі ВПС Чарнаморскага флоту. Да таго часу ён здзейсніў 339 баявых вылетаў, прыняў удзел у 35 паветраных баях, збіўшы 13 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 5 — у складзе групы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 сакавіка 1945 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя ў паветраных баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Уладзімір Наржымскі быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 4036[1].

Пасля заканчэння вайны Наржымскі працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 года ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. З 1958 года — працаваў выкладчыкам спачатку ў гэтай акадэміі, затым у Цэнтральным аэраклубе СССР, Ваенна-палітычнай акадэміі  (руск.). Кандыдат ваенных навук, дацэнт. У 1970 годзе ў званні палкоўніка Наржымскі быў звольнены ў запас. Жыў у Маскве, працаваў у Вышэйшай камсамольскай школе  (руск.). Памёр 17 кастрычніка 1988 года, пахаваны на Мікола-Архангельскіх могілках  (руск.) Масквы[1].

Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

У гонар Наржымскага ўсталяваны яго бюст у Севастопалі[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads