Севастопаль
горад на Крымскім паўвостраве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Севасто́паль (укр. і руск.: Севастополь) — горад на Крымскім паўвостраве[заўв 1], на беразе Чорнага мора. Ва Украіне мае спецыяльны адміністрацыйны статус. У Расii мае статус аднаго з 3-х гарадоў федэральнага значэння (нароўні з Масквой i Санкт-Пецярбургам)[5].
Порт, ваенна-марская база.
Remove ads
Гісторыя
У старажытнасці тут знаходзіўся антычны горад Херсанес Таўрычаскі.
Сучасны горад Севастопаль быў заснаваны ў 1783 годзе, пасля далучэння Крыма да Расіі, як база рускай чарнаморскай эскадры. Спачатку называўся Ахціяр (белы ўцёс), з 1784 — Севастопаль (з грэч. — велічны горад). З 1802 уваходзіў у Таўрычаскую губерню. У 1804 аб’яўлены галоўным ваенным портам Чорнага мора. Праславіўся ў час Крымскай вайны (Севастопальская абарона, 1854—1855). З 1875 злучаны чыгункай з Сімферопалем. У канцы XIX ст. буйны прамысловы цэнтр. У Рэвалюцыю 1905—1907 гадоў тут адбылося Севастопальскае паўстанне (1905).
З 1917 у складзе Таўрычаскай савецкай рэспублікі, акупіраваны англійскімі, французскімі і грэчаскімі войскамі. У 1920 вызвалены Чырвонай Арміяй. З 1921 горад у Крымскай аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы РСФСР. У Вялікую Айчынную вайну адбылася гераічная Севастопальская абарона (1941—42). Вызвалены ў выніку Крымскай аперацыі (1944).
З 1954 года ў складзе Крымскай вобласці Украіны. У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады ва Украіне Віктара Януковіча, Севастопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.
30 кастрычніка 2022 года здзейснена атака з выкарыстаннем беспілотных апаратаў на караблі Чаарнаморскага флоту Расіі на рэйдах Севастопаля[6]. 13 верасня 2023 года нанесены ракетны ўдар па суднарамонтным заводзе імя Арджанікідзэ[7], 22 верасня атакаваны штаб Чаарнаморскага флоту Расіі[8].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва складае 379.200 чал. (2007 г.).
Нацыянальны склад насельніцтва, % (паводле перапісаў):
Народы | 2001 г. | 1989 г. |
Рускія | 71,6 | 74,4 |
Украінцы | 22,4 | 20,7 |
Беларусы | 1,6 | 1,9 |
Татары | 0,7 | 0,3 |
Крымскія татары | 0,5 | 0,1 |
Армяне | 0,3 | 0,1 |
Яўрэі | 0,3 | 0,7 |
Помнікі
Вядомыя асобы
- Аркадзь Цімафеевіч Аверчанка
- Анастасія Бабурава
- Валянцін Мікалаевіч Макараў (1919—1972) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[9]
- Аляксандр Патупа
- Рыгор Якаўлевіч Ліберзон (1903—1966) — урач-неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads