Уладзімір Аляксандравіч Тышэвіч
ваенны лётчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Аляксандравіч Тышэ́віч (29 мая 1923 — 10 снежня 1980) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (15.05.1946).
Нарадзіўся ў Віцебску. У 1940 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1942 г. скончыў Омскую авіяшколу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1943 г. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі (гарады Лоеў, Гомель, Баранавічы, Брэст).
Намеснік камандзіра эскадрыллі 79-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка (2-я гвардзейская штурмавая авіядывізія 16-я паветраная армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі страшы лейтэнант У. А. Тышэвіч выканаў 113 (114[1], 144[2]) баявых вылетаў.
Пасля заканчэння вайны У. А. Тышэвіч да 1961 года служыў у Савецкай Арміі. У 1951 г. скончыў Ваенна-Паветраную акадэмію. Займаў пасаду камандзіра корпуса. З 1961 года палкоўнік У. А. Тышэвіч у запасе, жыў у Віцебску.
Remove ads
Узнагароды
(№ 2859)
- Ордэн Леніна
- 4 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- медалі.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads