Уладзімір Андрэевіч Каробкін
вучоныя ў галіне машынабудавання From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Андрэевіч Каро́бкін[4] (нар. 2 лістапада 1940) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (2005), прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Орша. У 1964 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтамабілі і трактары». Працуе на Мінскім трактарным заводзе з 1964 года, з 1981 года начальнік і галоўны канструктар Асобнага канструктарскага бюро. З 1994 года У. А. Каробкін у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, прафесар, загадчык філіяла кафедры «Трактары» на Мінскім трактарным заводзе.
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
У. А. Каробкін аўтар больш за 120[5] навуковы прац у галіне праектавання і вытворчасці базавых шасі спецыяльных гусенічных машын і машын на іх аснове рознага народнагаспадарчага прызначэння, у тым ліку лясных, шахтных, дарожна-будаўнічых машын на аснове колавых трактароў. Мае больш за 110 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і патэнтаў[5].
Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1998) і Акадэміі праблем якасці Расійскай Федэрацыі (1994), член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, навуковы кіраўнік 3 заданняў ГНТП «Машынабудаванне»[5]. Член рэдакцыйнай калегіі і рэдакцыйнага савета навукова-практычнага часопіса «Новости науки и технологий»[6].
Сярод апублікаванага:
- Многоцелевые гусеничные шасси / В. Ф Платонов, В. С. Кожевников, В. А. Коробкин, С. В. Платонов; Под ред. В. Ф. Платонова. — М.: Машиностроение, 1998. — 342 с.
- Лесные машины «Беларус» : учебное пособие для студентов специальности «Машины и оборудование лесного комплекса» высших учебных заведений / А. В. Жуков, А. С. Федоренчик, В. А. Коробкин, А. Н. Бычек. — Минск : [б. и.], 2001. — 149 с. — Библиогр. в конце кн. — ISBN 985-434-146-1
- Конструирование и расчет машин: лабораторные работы (практикум) для студентов специальностей 1-37 01 03 «Тракторостроение» и 1-37 01 04 «Многоцелевые колесные и гусеничные машины» / В. П. Бойков, А. Ф. Андреев, Д. А. Дубовик, В. А. Коробкин. — Минск: Белорус. нац. техн. ун-т, 2009. — 63 с. — ISBN 978-985-479-998-8.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Ленінская прэмія (1986)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1984)
- Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2001)
- Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у галіне дызайна (1997)
- Прэмія Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004)
- Значок «Лепшы вынаходнік Міністэрства трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання» (1988)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads