Уладзімір Андрэевіч Семянюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Андрэевіч Семянюк (нар. 16 лістапада 1940, в. Залессе, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі філосаф, палітолаг. Доктар філасофскіх навук (1990), прафесар (1993).
Remove ads
Біяграфія
У 1958 годзе закончыў Залескую сярэднюю школу. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1963).
Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам у Глыбоцкім раёне. У 1964—1967 гадах — аспірант Інстытута філасофіі і права АН БССР, потым малодшы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.
З 1968 года — дацэнт кафедры філасофіі Беларускага інстытута фізічнай культуры.
У 1978—1981 гадах чытаў лекцыі ў Вышэйшай інжынернай школе г. Зялёна-Гура (Польшча). У 1989—1993 гадах ён дацэнт, прафесар кафедры сацыялогіі і медыцынскай этыкі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. З 1994 года — прафесар кафедры філасофіі Беларускай політэхнічнай акадэміі (факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя філасофіі; айчынная філасофская думка.
Remove ads
Выбраная бібліяграфія
- Зловещий альянс / В. А. Семенюк. — Мінск, 1972.
- Преступления сионизма на Ближнем Востоке: материал в помощь лектору / В. А. Семенюк; Правление общества «Знание» Белорусской ССР, Координационный совет по политическому обличению империализма. — Минск, 1972.
- Националистическое безумие: идеология, политика и практика международного сионизма / В. А. Семенюк. — Мн.: Беларусь, 1976. — 256 с.
- Сионизм в антикоммунистической и неоколониалистикой стратегии империализма (социально-политический анализ) : диссертация … доктора философских наук : 09.00.02 : защищена 00.00.0000 : утверждена 31.08.1990 / Семенюк Владимир Андреевич. — Минск, 1986.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads