Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў (нар. 17 снежня 1944, Варонежская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны-фізік, аўтар прац па класічнай і квантавай тэорыі поля, тэорыі рэляцівісцкіх хвалевых ураўненняў, дзяржаўны дзеяч Беларусі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1994). Правадзейны член Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (Масква).

Remove ads

Біяграфія

У 1966 скончыў БДУ. Пасля аспірантуры БДУ, якую скончыў у 1969, прыйшоў у 1970 годзе ў Брэсц­кі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, дзе працаваў на пасадах старшага выкладчыка (1970—1976), дацэнта (1976—1985), загадчыка кафедрай фізікі (1985—1991), прарэктара па навуковай працы (1991—1996). На працягу 1996—1999 гадоў узначальваў Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе. З 1999 да 2002 года быў рэктарам БрДУ імя А. С. Пушкіна, з 2003 па 2010 — дэканам фізічнага факультэта. Цяпер прафесар кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі.

Быў дэлегатам І і ІІ Усебеларускага народнага сходу.

Удзельнічаў у выкананні заданняў Дзяржаўных праграм фундаментальных і навуковых даследаванняў «Палі і часціцы» (2007—2010 гады) і «Канвергенцыя» (2011—2013, 2014—2015 гады), а таксама заданняў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў па тэме «Апісанне сіметрый і эфектаў узаемадзеяння спінавых часціц у мнагакампанентным падыходзе» (2013—2015 гады).

Remove ads

Навуковыя інтарэсы

Тэарэтычныя даследаванні ў галіне класічнай і квантавай тэорыі поля, фізікі элементарных часціц. Яго доктарская дысертацыя прысвечана вывучэнню рэлятывісцкіх хвалевых ураўненняў з кратнымі прадстаўленнямі і ўнутраных ступеней свабоды часціц.

Узнагароды

Медаль Францыска Скарыны, нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Беларусі», ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства адукацыі БССР і Беларусі, Нацыянальнага сходу Беларусі, Брэсцкага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 424.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 98

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads