Уладзімір Мікалаевіч Валчкоў

беларускі тэнісіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Мікалаевіч Валчкоў
Remove ads

Уладзімір Мікалаевіч Валчкоў (нарадзіўся 7 красавіка 1978 г. у Мінску) — беларускі прафесійны тэнісіст. Стаў прафесіяналам у 1995 годзе.

Хуткія факты Уладзімір Валчкоў, Нарадзіўся ...
Remove ads

Кар'ера

Асабліва яркімі атрымоўваліся ў Уладзіміра выступы ў Кубку Дэвіса за каманду Беларусі, у якой ён доўгія гады гуляе разам з Максам Мірным.

Пераможца юніёрскага Уімблдана 1996 у адзіночным разрадзе (у фінале перамог харвата Івана Любічыча з лікам 3-6 6-2 6-3).

Вышэйшае дасягненне ў турнірах Вялікага Шлема — паўфінал на Уімблдане ў 2000 годзе, пасля чаго Валчкоў атрымаў ад брытанскай прэсы мянушку «Владыятар» (па аналогіі з галоўным героем фільма Рыдлі Скота «Гладыятар» (англ.: Gladiator), які выйшаў на экраны незадоўга да пачатка турніру).

У верасні 2002 года ў Ташкенце Валчкоў адзіны раз дайшоў да фіналу турніру ATP, дзе саступіў Яўгену Кафельнікаву у 2 сэтах. Для Кафельнікава тая турнірная перамога стала апошняй у кар'еры ў адзіночным разрадзе.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2000 і 2004 гадоў.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads