Уладзімір Валянцінавіч Карпяк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Валянцінавіч Карпяк (нар. 22 ліпеня 1967, Наўёйі Акмяне Літоўская ССР) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-электрык па аўтаматызацыі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар).
Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам Хмяльніцкага паўночнага прадпрыемства электрычных сетак у горадзе Шапятоўцы, Украіна. Працаваў энергетыкам, старшым майстрам, інжынерам, галоўным энергетыкам, намеснікам галоўнага інжынера па тэхнічнаму развіццю, галоўным інжынерам — першым намеснікам дырэктара завода масавых шын адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. Працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па г. Мінску з 14 сакавіка 2017[1]. 26 чэрвеня 2018 быў прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Белшына»[2], 23 красавіка 2020 года вызвалены з гэтай пасады[3].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[4].
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2021. Праверана 4 жніўня 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads