Уладзімір Вітальевіч Далгіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Вітальевіч Далгіх (26 лютага 1969, г. Гродна) — беларускі артыст балета. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1987 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. 3 1989 года саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Творчасць
Творчасці Далгіх уласцівы пластычная выразнасць, сэнсавая напоўненасць, тонкая псіхалагічная распрацоўка партый, высакародства і рамантычная ўзнёсласць светаўспрымання яго герояў. Сярод партый: Яраполк («Страсці» А. Мдывані), Прынц, Зігфрыд, Дэзірэ («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А. Адана), Джэймс («Сільфіда» Х. Левенскольда), Палемон («Ундзіна» Г. Хенцэ), Рамэа («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Адам («Стварэнне свету» А. Пятрова), Спартак («Спартак» А. Хачатурана), Феб («Эсмеральда» Ц. Пуні), Філіп («Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Факір («Баядэрка» Л. Мінкуса).
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996).
Літаратура
- Т. М. Мушынская. Далгіх Уладзімір Вітальевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads