Уладзімір Іванавіч Ганчарык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Іванавіч Ганчарык
Remove ads

Уладзімір Іванавіч Ганчарык (нар. 29 красавіка 1940(1940-04-29), Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Хуткія факты Уладзімір Іванавіч Ганчарык, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1961), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1976). Кандыдат эканамічных навук (1976).

З 1964 член КПСС. У 1965 годзе перайшоў на партыйную работу, займаў шэраг кіраўнічых пасад. у тым ліку другога сакратара Магілёўскага абкама КПБ. З 1986 года старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў, затым — Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), Вярхоўнага Савета СССР (1989—1991). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання (1995—1996).

Адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах у 2001 годзе. Па выніках выбараў Ганчарык, паводле афіцыйных даных, набраў 15,65 % галасоў і такім чынам прайграў Аляксандру Лукашэнку, які набраў 75,65 % галасоў выбаршчыкаў.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads