Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі
гісторык, архівіст, краязнавец, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі (9 (21) ліпеня 1863 — 4 мая 1930) — беларускі педагог, гісторык, музейны работнік і краязнавец. Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1911—1918).
Remove ads
Біяграфія
Бацька, Гаўрыіл Данілавіч Краснянскі (пам. 1894), патомны святар, скончыў Наўгародскую духоўную семінарыю (1847), дваццаць гадоў служыў у Руцінскім прыходзе, затым у Сафійскім саборы Ноўгарада, з 1880 г. протаіерэй Усіхсвяцкай царквы ў Рызе.
Скончыў Наўгародскую духоўную вучэльню (1877), Рыжскую духоўную семінарыю (1882). У 1886 годзе скончыў Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут, да 1896 выкладаў рускую мову ў Беластоцкім рэальным вучылішчы, з 1896 па 1903 гісторыю і геаграфію ў Мінскай гімназіі. У 1903—1906 гг. памочнік архіварыўса Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актаў, кіраўнік канцылярыі Віленскай навучальнай акругі.
У 1911—1918 гг. жыў у Віцебску ў доме № 4 па вуліцы Талстога. Працаваў дырэктарам рэальнага вучылішча (1911—1917), лектарам і выкладчыкам у навучальных установах (1918—1921), загадчыкам музея В. Федаровіча, навуковым супрацоўнікам і намеснікам дырэктара гістарычнага музея (1921—1927). У 1919—1924 гг. з'яўляўся членам камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва, акруговага грамадства краязнаўства (1924—1927).
Краязнаўчую дзейнасць пачаў з раскопак курганоў у Барысаўскім павеце. Аўтар прац па гісторыі Мсціслава, Мінскай гімназіі, старажытнай архітэктуры Віцебска і Беларусі, арганізацыі музейнай справы ў Віцебску.
Remove ads
Ушанаванне памяці
- У Віцебску ў гонар Уладзіміра Краснянскага ўсталявана мемарыяльная дошка[1]
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads