Уладзімір Генрыхавіч Пецюкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Генрыхавіч Пецюкевіч (1 сакавіка 1943, в. Цяцеркі, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1969). З 1969 года працаваў у будаўнічай арганізацыі ў Мінску, у 1988—2000 гадах у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Творчасць
Друкуецца з 1975 года. Яго творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «Лагодны промень раніцы» (1988) і «Браслаўшчына азёрная мая» (1998). Паэзія Пецюкевіча адметная лірычнасцю, патрыятычным пафасам, паглыбленым над складанымі праблемамі сучаснасці і гісторыі роднай зямлі. На яго вершы напісаны зборнік песень «Добры дзень, садок дзіцячы», араторыя «Зорка Палын» (кампазітар Дз. Даўгалёў), шматлікія песні (кампазітары М. Алешка, Дз. Даўгалёў, Л. Захлеўны, М. Пецюкевіч, П. Яроменка і інш.).
Remove ads
Бібліяграфія
- «Узняўся белы птах», Вільня, 2004
- «Струны пілігрыма», Мінск, 2011
- «Пад залатым купалам», Мінск, 2011
- «Трыялеты», Мінск, 2020
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads