Цяцеркаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цяце́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Цяцеркі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Іказненскага сельсавета[1], які 3 ліпеня 1970 года перайменаваны ў Цяцеркаўскі[2]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Анопаль (злілася з вёскай Дзірнічы), Золвіца, Ражон, Рангелішкі, Укля I і Укля II, хутары Александрынава, Вашкелеўшчына, Відокі, Зайнава, Тарылава і Уклечка[3], 26 сакавіка 1973 года — вёска Паўлінова, хутары Буралі і Спакойнасць[4], у 1987 годзе — хутар Аўсяначка[5], 26 кастрычніка 2011 года — хутар Табакераўшчына[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 71 населены пункт[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1256 чалавек[8], з іх 74,6 % — беларусы, 16,9 % — рускія, 6,7 % — палякі, 1,4 % — украінцы[9].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
- Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads