Уладзімір Георгіевіч Шмітгоф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Георгіевіч Шмітгоф (сапраўднае прозвішча — Лебедзеў-Шмітгоф, 1900 — 10 студзеня 1944) — савецкі рэжысёр.
Remove ads
Біяграфія
З 1917 года — акцёр у драматычным тэатры. У 1918 годзе арганізаваны Дзяржаўны Вялікі Драматычны тэатр, туды запрашаюць Уладзіміра Шмітгофа і там ён граў чатыры сезоны. У 1921 годзе Уладзімір Шмітгоф — адзін са стваральнікаў «Тэатра рэвалюцыйнай сатыры „Вольная Камедыя“», дзе працаваў драматургам, рэжысёрам, акцёрам.
З канца 1923 года Уладзімір Шмітгоф працаваў у кіно, ён паставіў першы савецкі камедыйны фільм «Н+Н+Н».
У 1935 здымаў фільм «Канцэрт Бетховена», які быў удастоены ганаровага дыплома на міжнародным конкурсе сінематаграфіі. Для гэтага кінафільма Шмітгоф напісаў тэкст маршу піянераў «Эх, добра!», музыку да якога напісаў І. А. Дунаеўскі.
1 красавіка 1938 года быў арыштаваны НКУС СССР па абвінавачанні ў шпіёнскай дзейнасці на карысць Германіі. З прычыны цяжкага фізічнага стану (на допытах былі адбітыя лёгкія і іншыя вантробы) быў вызвалены з турмы Пастановай Упраўлення НКУС па г. Ленінграду 11 чэрвеня 1939 года.
З 1943 года працаваў на Свярдлоўскай кінастудыі.
Памёр 10 студзеня 1944 года, пахаваны на Міхайлаўскіх могілках (пахаванне страчана).
Remove ads
Фільмаграфія
- (1936) «Канцэрт Бетховена»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads