Уладзімір Канстанцінавіч Слабін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Канстанцінавіч Сла́бін (нар. 7 кастрычніка 1964, Гарадок) — беларускі навуковец, спецыяліст у галіне экалагічнай адукацыі і выхавання.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1986) і аспірантуру Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1990). Працаваў на кафедрах хіміі (1990—2003) і педагогікі (2004—2005) Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у Віцебскім філіяле Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (2003—2004). Кандыдат педагагічных навук (2000), дысертацыя прысвечана даследаванню распрацоўкі і выкарыстання камп’ютарных праграм як сродку экалагічнай адукацыі і выхавання ў выкладанні біялогіі, хіміі і геаграфіі. Член рэдакцыйных калегій часопісаў Історія науки і техніки[1] (Украіна, 2019—2023), Journal of Baltic Science Education[2] (Літва, 2003—2023), Problems of Education in the 21st Century[3] (Літва, 2007—2023), Gamtamokslinis Ugdymas / Natural Science Education[4] (Літва, 2006—2023), Journal of Teacher Education for Sustainability[5] (Латвія, 2005—2007), Eurasian Journal of Mathematics, Science and Technology Education[6][няма ў крыніцы] (Турцыя, 2006—2012).
У 2006—2019 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам Цэнтра перадавых тэхналогій у адукацыі (Center for Advanced Technology in Education)[7] і выкладчыкам кафедры хіміі, з 2019 года працуе навуковым супрацоўнікам кафедры хіміі[8][няма ў крыніцы] Арэгонскага ўніверсітэта ў Юджыне.
Аўтар Беларускага музычнага календара (2011)[9] і віртуальнай Беларусі[10][11][12] ў Second Life (2008—2021).
Remove ads
Зноскі
- ##about.editorialTeam## | History of science and technology . www.hst-journal.com. Праверана 7 верасня 2023.
- Editorial board (англ.). www.scientiasocialis.lt. Праверана 7 верасня 2023.
- Editorial board (англ.). www.scientiasocialis.lt. Праверана 7 верасня 2023.
- Redakcinė kolegija / Editorial board – Gamtamokslinis ugdymas(нявызн.). Праверана 7 верасня 2023.
- Journal of Teacher Education for Sustainability (італ.). sciendo.com. Праверана 7 верасня 2023.
- Home page - Eurasia Journal of Mathematics, Science and Technology Education (англ.). www.ejmste.com. Праверана 7 верасня 2023.
- Faculty & Staff | The Center for Advanced Technology in Education . cate.uoregon.edu. Праверана 7 верасня 2023.
- Кафедры хіміі. Directory Profile Архівавана 6 верасня 2023..
- Беларускі музычны каляндар з’явіўся ў інтэрнэце . Наша Ніва. Праверана 7 верасня 2023.
- Патрыятычна-настальгічная псіхадэліка: беларускі навуковец, які жыве ў ЗША, стварае «віртуальную радзіму» . Наша Ніва. Праверана 7 верасня 2023.
- Навуковец з ЗША намаляваў новую плошчу Незалежнасці . charter97.org. Праверана 7 верасня 2023.
- Максімюк, Ян. Беларусь Уладзімера Слабіна — з морам і горамі . Радыё Свабода (8 чэрвеня 2017). Праверана 7 верасня 2023.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads