Уладзімір Конанавіч Кільчэўскі

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Конанавіч Кільчэўскі (1 лютага 1922, в. Задуб’е, Гомельская губерня  — 26 студзеня 1999, г. Горкі, Магілёўская вобласць, Беларусь) — навуковы землеўпарадчык, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, удзельнік, інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Уладзімір Конанавіч Кільчэўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 1 лютага 1922 года ў вёсцы Задуб’е Гомельскай губерні (цяпер — Кармянскі раён Гомельскай вобласці) ў сям’і селяніна. У 1940 годзе скончыў Кармянскую сярэднюю школу[1].

У 1941—1943 гадах, знаходзячыся на акупаванай тэрыторыі, уступіў у падпольную групу, быў сувязным партызанскага атрада. У 1943 годзе сышоў у 256-ы партызанскі атрад Журавіцкай партызанскай брыгады, быў камандзірам кулямётнага разліку. З кастрычніка 1943 года служыў у 479 асобнай разведвальнай роце 1312 стралковага палка 17 стралковай дывізіі ў якасці радавога, камандзіра аддзялення разведкі, справавода разведаддзела штаба дывізіі Першага Беларускага фронту[2]. Быў паранены, інвалід Вялікай Айчыннай вайны 2-й групы. Вайну скончыў ва Усходняй Прусіі ў горадзе Толькеміт (зараз — Польшча).

У 1946 годзе пасля дэмабілізацыі паступіў на землеўпарадкавальны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, які скончыў з адзнакай па спецыяльнасці «землеўпарадкаванне». Працаваў у акадэміі з 1951 года асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, з 1980 года — прафесарам кафедры земпраектавання. З 1971 па 1984 год з’яўляўся загадчыкам гэтай кафедры. У 1964—1971 гадах абіраўся дэканам землеўпарадкавальнага факультэта[3].

У 1958 годзе ў Маскоўскім інстытуце землеўпарадкавання абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму «Арганізацыя кармавых угоддзяў і севазваротаў у калгасах Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР». У 1961 годзе яму прысвоена вучонае званне дацэнта. Чытаў лекцыі па шэрагу курсаў, у тым ліку па землеўпарадкаванні і навуковых асновах землеўпарадкавання.

Памёр 26 студзеня 1999 года ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці.

Remove ads

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў:

  • рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў;
  • землеўпарадкаванне, планіроўка сельскіх населеных пунктаў;
  • эфектыўнасць узбуйненых севазваротаў;
  • землеўпарадкаванне ва ўмовах аграрнай рэформы.

Аўтар больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ. У іх ліку: сем манаграфій (у сааўтарстве) па пытаннях рацыянальнага выкарыстання зямель і землеўпарадкавання, шэрагаў артыкулаў у зборніках навуковых прац і часопісах, а таксама навукова-метадычных дапаможнікаў. З’яўляецца сааўтарам падручніка «Землеўпарадкавальнае праектаванне», выдадзенага ў Маскве для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў СССР па спецыяльнасці «Землеўпарадкаванне». Па гэтым падручніку і ў цяперашні час вучацца студэнты краін СНД.

Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваныя 4 кандыдаты навук. Адзін з былых аспірантаў Каа Дык Фат стаў міністрам сельскай гаспадаркі В’етнама[4].

Remove ads

Прызнанне

  • кандыдат эканамічных навук
  • дацэнт
  • заслужаны работнік вышэйшай школы БССР
  • ганаровы прафесар БДСГА.

Узнагароды

  • ордэны: Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны».
  • медалі: «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй».
  • адзнакі: «Выдатны разведчык», «Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР».
  • дзве ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР.

Памяць

  • 8 лютага 2022 года імем вучонага названа аўдыторыя ў корпусе № 4 Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі[5].

Сям’я

Працы

  • Планировка селений колхоза «Коминтерн» / в соавт. — Минск: Гос. изд-во сельскохозяйственной литературы, 1962. — 37 c.
  • Задания для лабораторно-практических занятий по организации и планированию землеустроительных работ: для инженерно-землеустроительного факультета. — Минск: Ураджай, 1964. — 76 с.
  • Методические указания по составлению курсовых проектов внутрихозяйственного землеустройства колхозов и совхозов. Министерство сельского хозяйства БССР, Белорусская сельскохозяйственная академия. — Горки: БСХА, 1968. — 102 с.
  • Землеустройство, планировка сельских населенных пунктов и геодезия: сборник статей /в соавт. — Минск: Ураджай, 1968. — Т. 43. — 224 с.
  • Комплексная организация территории колхозов и совхозов / в соавт. — Минск: Ураджай, 1970. — 270 с.
  • Землеустройство, планировка сельских населенных пунктов и геодезия: сборник статей / редколлегия: Ф. К. Куропатенко, В. К. Кильчевский [и др.]. — Горки: БСХА, 1972. — Т. 86. — 281 с.
  • Рациональное использование земельных ресурсов / в соавт. — Минск: Ураджай, 1975. — 191 c.
  • Проблемы современного землеустройства / в соавт. — Минск: Ураджай,1977. — 20 c.
  • Устройство земель — основа хозяйствования / в соавт. — Минск: Ураджай, 1982. — 37 с.
  • Эффективность укрупнения севооборотов / в соавт. — Минск: Ураджай, 1984. — 87 с.
  • Землеустроительное проектирование: учебник для студентов высших учебных заведений по специальности «Землеустройство» / в соавт. — Москва: Агропромиздат, 1986. — 511 с.
  • Экономико-экологическое обоснование организации территории сельскохозяйственных предприятий: сборник научных трудов / в соавт. — Горки, 1988. — 90 с.
  • Организация территории в условиях внедрения прогрессивных технологий сельскохозяйственного производства: сборник научных трудов. / Государственная комиссия. Совета Министров по продовольствию и закупкам, Белорусская сельскохозяйственная академия / в соавт. — Горки, 1990. — 107 с.
  • Землеустройство в условиях аграрной реформы: сборник научных трудов / Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Главное управление кадров и аграрного образования, Белорусская сельскохозяйственная академия/ в соавт. — Горки, 1997. — 156 с.
Remove ads

Зноскі

  1. Стельмашонок, И. М. Из история землеустроительного образования в Горках — Мн.: 1999. С. 95
  2. Колмыков, А. В., Писецкая, О. В. Землеустроительный факультет академии — высшая школа подготовки землеустроительных кадров в Республике Беларусь// Научно-методический журнал «Вестник БГСХА». Юбилейный номер. — Горки: 2020. — С. 78—85
  3. Гончарова, Людмила. А дочку назвал Беларусью….
  4. У акадэміі аўдыторыі прысвоілі імя Уладзіміра Кільчэўскага. Што вядома пра гэтага вучонага і воіна?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2022. Праверана 10 лютага 2022.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads