Уладзімір Якаўлевіч Крукоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Крукоўскі (6 сакавіка 1937, Асіповічы — 3 красавіка 2022, Мінск) — беларускі мастак-плакатыст.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў сярэднюю школу ў Ружанах (1954). Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, служыў у войску. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1972).
З 1979 года мастацкі рэдактар часопісаў «Маладосць», «Мастацтва Беларусі», бюлетэня Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, з 1989 года часопіса «Спадчына».
З 1975 года сябра Беларускага саюза мастакоў. Член Беларускай асацыяцыі журналістаў. Член БНФ з дня заснавання.
Жанаты, бацька дваіх дзяцей. Жыў у Мінску. Памёр на 86-м годзе жыцця.
Remove ads
Творчасць
Асноўная тэматыка плакатаў — гісторыя, культура, экалогія, антываенныя і юбілейныя тэмы, афішы. Аўтар (разам з Я. Куліком) эталона дзяржаўнага герба «Пагоня» (1991), а таксама сцяга і малой эмблемы БНФ.
З 1972 года ўдзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх і замежных, персанальных і тэматычных выставак плакату. Творы захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі.
Аўтар публікацый па гісторыі беларускай прыватнай геральдыкі (часопіс «Спадчына», 1993—1995). Артыкулы У. Крукоўскага друкаваліся таксама ў часопісу «Наша вера», штотыднёвіках «ЛіМ», «Наша Ніва», газетах «Голас Радзімы», «Рунь», «Народная воля».
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads