Уладзімір Кірылавіч Саўчанка
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Кірылавіч Саўчанка[1] (нар. 27 верасня 1939) — вучоны-генетык, доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1987), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989)
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Хмяльное Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1962 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава. У 1965—1978 гадах на пасадзе малодшага, старшага навуковага супрацоўніка, у 1979—1990 гадах — загадчыка лабараторыі ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР. У 1980—1990 гадах старшыня Беларускага Нацыянальнага камітэта па праграме ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера». У 1990—2002 гадах галоўны праграмны спецыяліст сектара прыродазнаўчых навук ЮНЕСКА[2]. З 2003 года У. К. Саўчанка ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на пасадзе галоўнага навуковага супрацоўніка. З 2010 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац у галіне агульнай біялогіі, генетыкі, геномікі і экалогіі. Увёў паняцці генасфера, ценагенетыка і ценагеноміка[2]. Распрацаваў метады генетычнага аналізу і сінтэзу поліплоідных папуляцый, пакет камп’ютарных праграм генетычнага аналізу ў селекцыйных цэнтрах Беларусі і краін СНД і інш. Арганізаваў міжнародную Чарнобыльскую экалагічную навуковую сетку ЮНЕСКА для міждысцыплінарных даследаванняў экалагічных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы[2].
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 3 вынаходстваў[2]. Сярод апублікаванага:
- Генетика полиплоидных популяций. — Мн.: Наука и техника, 1976.
- Генетический анализ в сетевых пробных скрещиваниях. — Мн.: Наука и техника, 1984.
- Геносфера: генетическая система биосферы. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.
- Геогеномика: организация геносферы. — Мн.: Белоруская наука, 2009.
- Ценогенетика: генетика биотических сообществ. — Мн.: Беларуская навука, 2010.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны шэрагам медалёў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 года за цыкл работ «Генетыка гетэрозісу і шляхі яго выкарыстання ў селекцыі раслін»[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads