Уладзімір Лукіч Верхавец

дзяржаўны і партыйны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Лукіч Верхавец (23 мая 1931, в. Літвінкі, Кобрынскі раён — 2 чэрвеня 2003[1]) — дзяржаўны дзеяч БССР[2].

Хуткія факты Уладзімір Лукіч Верхавец, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі настаўніцкі інстытут імя А. С. Пушкіна (1953), ВПШ пры ЦК КПСС (1970). З 1953 года на камсамольскай працы ў Брэсцкай вобласці. З 1962 года 2-і сакратар Столінскага РК КПБ, з 1963 сакратар парткама вытворчага кіравання, 1-ы сакратар РК КПБ у Драгічыне. З 1970 года 1-ы сакратар Кобрынскага РК КПБ, сакратар Брэсцкага абкама КПБ, з 1980 старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі[2].

З 1993 года правацаў метадыстам Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.

Кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980—1990)[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі «Знак пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі[3].

Зноскі

  1. Верховец Владимир Лукич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads