Уладзімір Лявонцьевіч Сакалоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Лявонцьевіч Сакалоўскі
Remove ads

Уладзімір Лявонцьевіч Сакалоўскі (10 снежня 1930, в. Мяльканавічы, цяпер Слонімскі раён, Гродзенскай вобл. — 20 чэрвеня 2013[1], Мінск) — беларускі літаратуразнавец, даследчык беларуска-нямецкіх сувязяў. Кандыдат філалагічных навук.

Хуткія факты Уладзімір Лявонцьевіч Сакалоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў факультэт замежных моў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў перакладчыкам ва Усходняй Германіі, потым выкладаў нямецкую мову ў Латвіі, працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы, пасля — у Бонскім універсітэце.

Асноўнай тэматыкай даследаванняў стала гісторыя развіцця і ўзаемадзеяння беларускай і нямецкай культур. Аўтар кніг «Пара станаўлення» і «Беларуская літаратура ў ГДР». Сістэматызаваў і абагульніў беларуска-нямецкія грамадска-культурныя, асабліва літаратурныя сувязі, адкрыў многія іх факты. Пераклаў з нямецкай мовы працу Анджэя Цеханавецкага «Міхаіл Казімір Агінскі і яго „сядзіба музаў“ у Слоніме». Вялікую ўвагу аддаваў даследаванню Беларусі ў перыяд Першай сусветнай вайны, а таксама Надзвычайнай місіі БНР у Германіі.[2]

Remove ads

Творы

  • Пара станаўлення: вопыт параўнальнага вывучэння беларускай і некаторых класічных зарубежных літаратур. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 190 с.
  • Беларуская літаратура ў ГДР. — Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 166 с.
  • Беларуская савецкая літаратура за мяжой. Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 87 с.
  • Забытыя старонкі гісторыі. Рудольф Абіхт і Антон Луцкевіч. Перапіска (1916—1921) // Шляхам гадоў. Вып. 4. — Мінск, 1994. — Бач. 54-74.
  • Weißrußland und Deutschland: Geistes- und Kulturbeziehungen zwischen 1914 und 1941. Bd. 1. Bibliographie. Köln: Böhlau, 2000. 319 S.
  • Успрыняцце творчасці Якуба Коласа ў Заходняй Еўропе першай паловы XX ст. // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць. Вып. 6. Мінск, 2007. Бач. 258―266
  • Да вытокаў беларускай дыпламатыі: дзейнасць беларускай місіі ў Берліне (1919―1923) // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні: навукова-практычны і інфармацыйна-метадычны часопіс. 2008. № 4. Бач. 217―230.
  • Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919—1925) // Arche. 2009. № 3. Бач. 7-128.
  • Прысутнасць творчасці Янкі Купалы ў нямецкамоўным свеце// Мастацкі свет Янкі Купалы: класічна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае: VIII Міжнародныя Купалаўскія чытанні . — Мінск, 2009. — Бач. 127―131.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads