Анджэй Цеханавецкі
(1924—2015) польскі мастацтвазнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анджэй Цеханавецкі (польск.: Andrzej Ciechanowiecki; 28 верасня 1924, Варшава — 2 лістапада 2015, Лондан) — польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч, заснавальнік Фундацыі Цеханавецкіх у Варшаве. Нашчадак князёў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 28 верасня 1924 года ў Варшаве ў сям’і дыпламата. Вывучаў гісторыю мастацтваў у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. У 1950 годзе быў рэпрэсаваны, аднак пасля 1956 года вызвалены і рэабілітаваны. У 1958 годзе выехаў з Польшчы. Вучыўся ў Германіі, ЗША, Партугаліі, Брытаніі. У Цюбінгенскім універсітэце абараніў дысертацыю, прысвечаную слонімскаму тэатру. З 1961 года жыве ў Вялікабрытаніі. Вядзе шырокую грамадска-дабрачынную дзейнасць. Мае шэраг высокіх узнагарод. Аўтар кнігі «Міхаіл Казімір Агінскі і яго „сядзіба музаў“ у Слоніме» (на нямецкай выйшла ў Кёльне і Грацы ў 1961 г., беларускі пераклад — у 1993 г. ў Мінску).
Памёр 2 лістапада 2015 года ў Лондане.
Remove ads
Беларускія пераклады
- Міхаіл Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме / Анджэй Цеханавецкі; пераклад з нямецкай мовы У. Сакалоўскага; навуковы рэдактар перакладу і аўтар прадмовы А. Мальдзіс. — Мн., 2006.
Зноскі
- Montagu J. Andrew Stanislaus [Andrzej Stanisław Ciechanowiecki (1924–2015)] // Burlington magazine / R. Shone, F. Spalding, R. Fry — United Kingdom: 2016. — Vol. 158, Iss. 1356. — P. 204. — ISSN 0007-6287; 2044-9925
- Bibliothèque nationale de France Andrzej Ciechanowiecki // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. Rachuba — Warszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads