Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер
Remove ads

Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер (5 снежня 1931(1931-12-05), Ананьеў, Малдаўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка[d]2 студзеня 2017(2017-01-02), Бярозаўка, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1990). Муж Л. М. Мягковай.

Хуткія факты Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 5 снежня 1931 года ў г. Ананьеў Малдаўскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

У 1952 годзе скончыў Ташкенцкае мастацкае вучылішча[1].

У 1959 годзе скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай па спецыяльнасці «Мастацкая кераміка, мастацкая апрацоўка шкла»[1].

У 1959 годзе па размеркаванні быў накіраваны на шклозавод «Нёман» у Бярозаўку, дзе працаваў да 2000 года, у тым ліку ў 1966 па 1973 гадах — на пасадзе галоўнага мастака. Узначальваў мастацкі аддзел, мастацка-эксперыментальную лабараторыю завода.

Памёр 2 студзеня 2017 года ў г. Бярозаўка Гродзенскай вобласці.

Remove ads

Творчасць

Працуючы на шклозаводзе «Нёман», стварыў больш за тысячу вырабаў са шкла, большасць з якіх была ўкаранёна ў масавую вытворчасць і выпускаецца ў цяперашні час. У вольны час займаўся жывапісам і графікай, работы экспанаваліся ў музеях, на шматлікіх міжнародных выставах, гандлёва-прамысловых кірмашах.

З 1960 года — удзельнік мастацкіх выстаў[1].

Творы захоўваюцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, Лідскага гісторыка-мастацкага музея, гістарычнага музея ў Смаленску, музея прыкладнога мастацтва ў Санкт-Пецярбургу, музея-сядзібы Кускова, музея шкла ў Даніі, у прыватных калекцыях Беларусі, Украіны, Германіі, ЗША і Польшчы.

Remove ads

Галерэя

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads