Уладзімір Мікалаевіч Бартноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Мікалаевіч Бартноўскі (нар. 26 студзеня 1956, г. Гомель) — беларускі ваенны ўрач. Кандыдат медыцынскіх навук (1987), дацэнт (1992). Член-карэспандэнт РАПН (2009). Член Беларускага навуковага таварыства гігіеністаў (1995).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірова (спецыяльнасць «Лячэбна-прафілактычная справа», 1979).
Працаваў у ВМФ СССР (Паўночны флот; 1979—1991, начальнік медыцынскай службы атамнай падводнай лодкі, урач-гігіеніст, урач-таксіколаг-радыёлаг, намеснік начальніка медыцынскай лабараторыі), Горкаўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1991—1993, кафедра ваенна-марской і радыяцыйнай гігіены, старшы выкладчык), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1993; лячэбна-прафілактычны факультэт, у 1997—1998 — дэкан факультэта, кафедра агульнай гігіены, дацэнт, у 1994—1997 — загадчык кафедры; медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра агульнай гігіены, экалогіі і радыяцыйнай медыцыны, з 1998 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: марская, авіяцыйная і касмічная медыцына; фізіялогія і гігіена працы; экалагічная і радыяцыйная медыцына.
Remove ads
Узнагароды
Медалі «За баявыя заслугі» (1986), «За заслуги в сфере образования» (2009), ордэн Пашаны (1991), знакі «Выдатнік аховы здароўя СССР» (1991), «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2011) і інш.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads