Уладзімір Мікалаевіч Белы

фізік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Мікалаевіч Белы (нар. 25 кастрычніка 1947, в. Рафалаў, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне оптыкі і лазернай фізікі. Член-карэспандэнт (2014), акадэмік НАН Беларусі (2021)[1], доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1994). Ганаровы доктар Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны (2009).

Хуткія факты Уладзімір Мікалаевіч Белы, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава (1968). З 1968 года ў Інстытуце фізікі АН БССР, з 2014 года намеснік загадчыка лабараторыі, з 2015 года загадчык цэнтрам «Дыягнастычныя сістэмы» гэтага інстытута[2].

Узнагароды

  • Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1978) за цыкл работ «Даследаванне працэсаў пераўтварэння лазернага выпраменьвання і распрацоўка на яго аснове крыніц магутнага кагерэнтнага святла з плаўнай перабудовай частаты ў бачным, ўльтрафіялетавым і інфрачырвоным дыяпазонах»,
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Даследаванне нелінейна-аптычных з’яў і стварэнне на гэтай аснове новых высокаэфектыўных крыніц лазернага выпраменьвання».
  • Медаль «За воінскую доблесць» (1970),
  • Медаль Францыска Скарыны (2006) за высокія дасягненні ў вытворчай і сацыяльна-культурнай сферах, значны асабісты ўклад у выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі ў 2001—2005 гадах[3].
Remove ads

Навуковая дзейнасць

Распрацаваў тэорыю лазерных пучкоў са складанай прасторавай структурай (гауссовых, бесселевых, конічаскіх, лагерр- і бессель-гауссовых, віхравых і сінгулярных, квазібездыфракцыённых спекл-палёў і інш.) пры іх распаўсюджванні і пераўтварэнні ў анізатропных, неаднародных і рассейвалых асяроддзях. Прадказаў і даследаваў шэраг новых аптычных эфектаў (лазерны магнітарэфракцыйны, эфект бездыфракцыённага распаўсюджвання светлавых пучкоў ў наваколлі асаблівых напрамкаў двухвосевых крышталяў, спін-арбітальнай сувязі, эфект самападстройкі пад фазавы сінхранізм, палярызацыйна-незалежнай мадуляцыі). Тэарэтычна абгрунтаваў і прапанаваў новыя прынцыпы кіравання параметрамі лазернага выпраменьвання на аснове электра-акустааптычных узаемадзеянняў. Распрацаваў і стварыў высокаэфектыўныя нелінейна-аптычныя пераўтваральнікі частаты, акустааптычныя дэфлектары і модуляторы лазернага выпраменьвання. Усталяваў новы тып аптычных прасторавых салітонаў у фотарэфрактыўных крышталях. Упершыню даследаваў асаблівасці спін-арбітальнага пераўтварэння бесселевых светлавых пучкоў у крышталях. Прадказаў і даследаваў новы тып квазібездыфракцыённых паверхневых плазмон-палярытонаў, а таксама светлавых палёў адмысловага тыпу — квазібездыфракцыённага мультыплазмона. Распрацаваў арыгінальныя інтэрфераметрычныя, спэкламетрычныя і тамаграфічныя метады і прылады лазернай дыягностыкі і неразбуральнага кантролю. На аснове гіпербалічных метаматэрыялаў прапанаваны і рэалізаваны новыя канфігурацыі плоскіх лінзаў (так званыя суперлінзы) блізкага і далёкага поля.

Аўтар больш за 480 навуковых прац, у тым ліку 50 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

  • Bessel-like beams with z-dependent cone angles // Opt. Express. 2010. Vol. 18, N 5 (в соавт.).
  • Spin-toorbital angular momentum conversion for Bessel beams propagating along the optical axes of homogeneous uniaxial and biaxial crystals // J. Opt. 2013. Vol. 15, N 4 (в соавт.).
  • Acoustooptic refractioninfluenced generation of tunable incomplete Airy beams // J. Opt. 2014. Vol. 16, N 8 (в соавт.).
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads