Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч

акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч
Remove ads

Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч (1 (13) лістапада 1895, Крыловічы, Мінская губерня23 кастрычніка 1937(1937-10-23)[1], Менск[2]) — беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра. Заслужаны артыст БССР (1931)[3].

Хуткія факты Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
У. М. Крыловіч у ролі Тодарбіча ў спектаклі «У ліпнёвую ноч» («Павукі і мухі») Б. Гарчынскага. 1927. Грым Крыловіча

Нарадзіўся 20 кастрычніка (1 лістапада) 1895 года ў в. Крыловічы (цяпер — Дзяржынскі раён Мінскай вобласці).

З 1915 года ўдзельнічаў у аматарскіх спектаклях. З 1921 года працаваў у БДТ-1. Іграў ролі ў творах беларускай і рускай савецкай драматургіі. Лепшыя ролі: Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Машэка, Кастусь Каліноўскі («Машэка», «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча), Вяршынін («Бронецягнік 14-69» Іванова), Чужакоў («Мост» Рамановіча), Бераст («Платон Крэчат» Карнейчука) і інш. Здымаўся ў кіно, у тым ліку ў фільме «Двойчы народжаны» рэжысёра Э. Аршанскага (1934)[4].

Памёр 23 кастрычніка 1937 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Remove ads

Зноскі

  1. Крылович Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Крылович Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  3. Першы, хто атрымаў гэта званне.
  4. Аршанский Эдуард Львович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads