Уладзімір Мікалаевіч Сасімовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Мікалаевіч Сасімовіч (нар. 14 верасня 1968, в. Ільінка, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі лёгкаатлет, трэнер. Спецыялізуецца ў кіданні кап’я. Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1986).

Хуткія факты Уладзімір Сасімовіч, Пол ...
Remove ads

Біаграфія

У 1985 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат спартыўнага профілю.

У 1985—1992 гадах — у зборнай камандзе СССР, з 1993 года — у нацыянальнай камандзе Беларусі.

З 2004 года працуе трэнерам-выкладчыкам у Рэспубліканскай школе вышэйшага спартыўнага майстэрства па лёгкай атлетыцы.

Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1986), чэмпіён свету сярод юніёраў (1986) з сусветным рэкордам, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (1987), бронзавы прызёр зімовага і летняга чэмпіянатаў СССР (1990), чэмпіён Х Спартакіяды народаў СССР (1991), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1991) і Кубка свету (1992), сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (1995, 1-я ліга), сярэбраны прызёр адкрытага чэмпіянату Расіі (1996).

Рэкардсмен СССР (1991, 1992), рэкардсмен Беларусі (1995).

Неаднаразовы пераможца міжнародных турніраў серыі Гран-пры (1991—1996), сярэбраны прызёр фіналу Гран-пры (1991).

Пераможца міжнародных спаборніцтваў «Карнавал кап’я» (1995), Міжнароднага турніру (1999, Аўстрыя), сярэбраны прызёр турніру (1996, Кейптаўн, ПАР), спаборніцтваў на прызы Рамуальда Кліма (1990—2004), чэмпіянатаў Беларусі (з 1983 года)[2].

Remove ads

Спартыўныя дасягненні

  • чэмпіён свету сярод юніёраў (1986)
  • чэмпіён Х Спартакіяды народаў СССР (1991)
  • сярэбраны прызёр фіналу Гран-пры (1991)
  • сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (1995)
  • сярэбраны прызёр турніру серыі Гран-пры (1996)
  • бронзавы прызёр зімовага чэмпіянату СССР (1990)
  • бронзавы прызёр летняга чэмпіянату СССР (1990)
  • бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1991)
  • бронзавы прызёр Кубка свету (1992)
  • рэкардсмен СССР (1991, 1992)
  • рэкардсмен Беларусі (1995)
  • пераможца міжнародных турніраў серыі Гран-пры (1991—1996)
  • пераможца міжнародных спаборніцтваў «Карнавал кап’я» (1995)
  • пераможца міжнароднага турніру (1999)
  • пераможца спаборніцтваў на прызы Р. Кліма (1990—2004)
  • пераможца чэмпіянатаў Беларусі (з 1983 года)
Remove ads

Зноскі

  1. Vladimir Sasimovich // World Athletics database
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54960205'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads