Талачынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Талачы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Талачын (не ўваходзіць у склад).

Хуткія факты Талачынскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Талачын. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Талачынскага местачковага Савета.

2 лютага 1982 года Маціёўскі сельсавет Талачынскага раёна Віцебскай вобласці БССР перайменаваны ў Талачынскі[1]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Плоскаўскага сельсавета (22 населеныя пункты: Букавіна, Валькі, Вялікія Барсучыны, Габрылёва, Гастынічы, Дунавік, Еўлахі, Калюгі, Клянкі, Козкі, Красілава, Крыніцы, Латышова, Малыя Барсучыны, Навінка, Новая Будаўка, Плоскае, Прылессе, Раманаўка, Сакалянка, Сані і Старая Будаўка)[2]. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Дубавое, Жаўна, Прудзец і Шляпіна[3], 4 верасня 2008 года — вёска Зарэчча (уключана ў склад горада Талачын)[4]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Азярэцкага сельсавета (21 населены пункт: аграгарадкі Азерцы і Заднева, вёскі Букарава 1, Букарава 2, Васкрэсенская, Вугалеўшчына, Галынка, Дроздава, Жураўлі, Забалацце, Зялёныя Дубы, Лунная, Міхайлаўшчына, Парэчча, Піямонт, Прудзец, Рыжычы, Свідэршчына, Скавышкі, пасёлкі Відэршчына і Забалацце), а ў склад Серкавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Новае Саколіна, Старое Саколіна, Шмідзельшчына, Яськаўшчына і пасёлак Усвіж-Бук)[5]. 9 лістапада 2021 года скасавана вёска Клянкі[6].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (58 населеных пунктаў) — 3458 чалавек[7], з іх 93,1 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,7 % — армяне[8]; паводле перапісу 2019 года (74 населеныя пункты) — 3410 чалавек[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads