Уладзімір Мікалаевіч Сітуха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Мікалаевіч Сітуха (16 чэрвеня 1950, в. Гутава, Драгічынскі раён — 22 кастрычніка 2014) — журналіст, паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Гутава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Гутаўскую сярэднюю школу (1968), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985) і Міжнародную Акадэмію інфармацыйных тэхналогій (2004).
Друкавацца пачаў у школьныя гады, што і вызначыла далейшы лёс: адразу пасля заканчэння дзесяцігодкі быў запрошаны на працу ў раённую газету. А дыпломную работу ў Белдзяржуніверсітэце абараніў на «выдатна» сваёй першай, толькі што выдадзенай кнігай[1].
Іграў на многіх музычных інструментах. Яго шматлікія вершы пакладзены на музыку прафесійнымі кампазітарамі і загучалі песнямі.
У апошнія гады працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газет «Заря» і «Народная трыбуна», прапагандыстам Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт МАІТ.
З 2013 года быў кіраўніком прадстаўніцтва буйнейшай беларускай рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом «Звязда» па Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Член Беларускага саюза журналістаў і Саюза журналістаў СССР з 1981 года, Саюза пісьменнікаў Беларусі — з 2006 года.
Remove ads
Творчасць
Аўтар кніг:
- «Автограф на ниве»: очерки (Минск, «Ураджай», 1986).
- «Сваты» (Мінск, «Выдавецтва У. М. Скакун», 2000).
- «Акорды душы» (Мінск, «Выдавецтва У. М. Скакун», 2000).
- «Акрылены верай»: дак. аповесць (Расія, «Москва», 2001).
- «Споведзь пра Бядулю»: паэма (Брэст, «Академия», 2004).
- «Скакуны»: вершав. трылогія (Брэст, «Академия», 2005).
- «Генералы зямлі» (Брэст, «Академия», 2006).
- «Званы над Шкловам»: (Брэст, «Академия» 2007).
- «Аб веры, вернасці і вечнасці» (Брэст, «Академия», 2007).
- «Землякі»: паэма (Брэст, «Альтернатива», 2008).
- «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»: навук.-папулярнае выданне (Мінск, «Літаратура і мастацтва», 2008).
- «Поклон вам, люди в белых халатах» (Брест, «Альтернатива», 2008).
- «Вкусны и полезны сыры Беловежья» (Брест, «Альтернатива», 2008).
- «Возвышенно сердце стучит»: документальная повесть (Брест, «Альтернатива», 2009).
- «Стваральнікі» (Брэст, «Альтернатива», 2011).
- «Пра арэхі, сома і бабра» (Мінск, "Выдавецкі дом «Звязда», 2014).
- «Служим закону, народу, Отечеству» и «Река жизни»: книга из 2-х разделов, посмертно (Брест, «Альтернатива», 2016).
Укладальнік літаратурных зборнікаў:
- «Здравницы Брестчины» (Брест, «Альтернатива», 2012).
- «Его Величество Хлеб» (Брест, «Альтернатива», 2014).
Remove ads
Прызнанне
Узнагароджаны Граматай Брэсцкага аблвыканкама, Ганаровай граматай Беларускага саюза журналістаў за поспехі ў беларускай журналістыцы і літаратурнай дзейнасці (2007).
Дыпламант абласнога конкурсу сярод рэдакцый СМІ, радыё і тэлеперадач прафесійных журналістаў у намінацыі "Лепшы нарыс «Наш сучаснік» (2013).
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Дзіцячая літаратура», пасмяротна (2014).
Публікацыі ў літаратурных зборніках
- «Берасцейскія карані» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 1993, 1998).
- «Райскі куток Палесся»: дакументальна-мастацкія нарысы (Мінск, «Литература и Искусство», 2008).
Зноскі
- «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads