Уладзімір Міхайлавіч Калешка
Беларускі спейыяліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Міхайлавіч Калешка (нар. 23 студзеня 1942, в. Малышэвічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне цвердацельнай мікраэлектронікі і інтэгральнай схематэхнікі, аўтар навуковага адкрыцця па акустаэлектроннай з’яве галаўнога мозгу. Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1982). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1990), ганаровы акадэмік Каралеўскай акадэміі Іспаніі (1991), правадзейны член Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1992), Міжнароднай акадэміі экалогіі (1992).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1966), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (аспірантура, 1971).
Працаваў у Інстытуце электронікі АН БССР (1976—1989, загадчык аддзела цвердацельнай мікраэлектронікі), Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (з 1989, загадчык лабараторыі), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1998—2013, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Інтэлектуальныя сістэмы», загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: мікра- і нанаэлектроніка; акуста- і біяэлектроніка; мікрапрацэсарныя сенсарныя сістэмы і элементная база камп’ютарнай тэхнікі; інфарматыка чалавека і медыцынскае апаратабудаванне і бяспека жыццядзейнасці; інтэлектуальныя прыборы, тэхналогіі і сістэмы.
Remove ads
Узнагароды
Званні лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), заслужанага радыста і вынаходніка СССР (1982), залатыя (5) і сярэбраныя (2) медалі ВДНГ СССР, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Казахскай ССР (1963).
Бібліяграфія
- Физико-химические методы стимулирования технологических процессов микроэлектроники : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.12.18 / Колешко Владимир Михайлович. — Минск, 1980.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads