Уладзімір Міхайлавіч Лабанкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Міхайлавіч Лабанкоў (нар. 27 лютага 1959, Тарту, Эстонія) — расійскі і беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук (Расія, 2008; Беларусь, 2009), прафесар (спецыяльнасць «Клінічная медыцына», 2009). Член Беларускай асацыяцыі хірургаў (1993), Расійскага таварыства хірургаў-гастраэнтэролагаў (2007), Еўрапейскага таварыства хірургаў (ESS, 2007), Міжнароднай асацыяцыі хірургаў, гастраэнтэролагаў і анколагаў (IASGO, 1997).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў 2-гі Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут імя М. І. Пірагова (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1982; клінічная ардынатура, спецыяльнасць «Хірургія», 1984); Інстытут хірургіі імя А. В. Вішнеўскага (аспірантура, 1991).
Працаваў у Пскоўскай абласной бальніцы (1984—1992, урач-хірург); Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1992—2013; кафедра хірургічных хвароб № 1, у 1994—2013 — загадчык кафедры); Пскоўскім дзяржаўным універсітэце (з 2013, факультэт прыродазнаўчых навук, медыцынскай і псіхалагічнай адукацыі, кафедра клінічнай медыцыны, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: хірургія; гастраэнтэралогія; грамадскае здароўе і ахова здароўя; клінічная эпідэміялогія і хронабіялогія хірургічных хвароб.
Remove ads
Узнагароды
Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2009).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads