Уладзімір Міхайлавіч Рунцэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Рунцэвіч (нар. 28 лютага 1953, в. Дайнава, Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Салігорскі горны тэхнікум (1973). Працаваў 38 гадоў рабочым на Пухавіцкім ільнозаводзе.
Неаднаразовы ўдзельнік «Талькаўскага фэсту»[1].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2015 года, народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці».
Творчасць
Першы верш быў напісаны 10 траўня 1971 года, а дэбютная публікацыя адбылася ў Пухавіцкай раённай газеце «Сцяг працы» ў ліпені 1980 года. З гэтага часу пачалося прафесійнае станаўленне як паэта. Пастаянна друкуецца ў раённай газеце і рэспубліканскай перыёдыцы. Вершы гучалі на Першым нацыянальным канале радыё, а таксама на радыёстанцыях «Сталіца», «Культура».
У 1997 годзе быў выдадзены першы паэтычны зборнік «Голас чалавека на зямлі». На аўтарскі верш ансамбль «Свята» выконвае песню «Гасціннасць». Некалькі песень на вершы напісаныя самадзейнымі кампазітарамі.
Remove ads
Бібліяграфія
- «Птушкі дзяцінства» (2006)[2]
- «Шчасце»
- «Эрас: лірыка кахання»
- «Пасля сябе пакіну дабрыню» (2017)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads