Сталіца (радыё)

радыё From Wikipedia, the free encyclopedia

Сталіца (радыё)
Remove ads

Радыё «Сталіца» — структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь[2]. Утворана 21 верасня 1998.

Хуткія факты Сталіца, Горад ...

Дзяржаўная беларускамоўная FM-радыёстанцыя. Штодзённа Радыё «Сталіца» выходзіць на ўльтракароткіх хвалях, рэтранслюецца перадатчыкамі і радыёвузламі абласцей. У рэжыме рэальнага часу ідзе трансляцыя ў інтэрнэце. З 15 красавіка 2012 года распачата вяшчанне на 105,1 FM, частаце, на якой працавала «Аўтарадыё», якую пазбавілі ліцэнзіі, у Мінску і Мінскім раёне[1].

Кожны будні дзень з 18.00 да 19.00 інфармацыйна-аналітычная праграма «Сёння і заўтра» выходзіць на хвалях Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё. У музычным фармаце прыярытэт аддаецца беларускай музыцы, жанравае напаўненне — пераважна рок-музыка. Па пятніцах выходзіць хіт-парад «Сталіца топ-10», у праграмах «З месца падзей», «Ультрамузыка» і «Аднойчы з песняй» робіцца агляд музычных падзей Беларусі, выхад новых альбомаў, сінглаў беларускіх выканаўцаў.

З студзеня 2013 года плануецца пераход на кругласутачнае вяшчанне.

17 жніўня 2020 года супрацоўнікі радыё падтрымалі забастоўку, пра што паведамілі на сваёй старонцы ў Facebook. 18 жніўня кіраўніцтва прапанавала працягнуць працу, але не паведамляць навіны пра палітыку. Пасля гэтага большая частка калектыву напісала заявы аб сыходзе[3]. 26 жніўня дырэктар радыё Алег Міхалевіч падтрымаў свой калектыў і забраў працоўную кніжку[4].

Remove ads

Вяшчанне (на УКХ і FM)

Мінская вобласць

Мінск 105.1; 72.89

Мядзел 66.86

Беразіно 67.07

Салігорск 68.57; 88.4

Крупкі 103.0

Капыль 107.3

Брэсцкая вобласць

Брэст 72.47

Пінск 67.88; 94.1

Пружаны 90,3

Драгічын 69.80

Баранавічы 71.18; 93.2

Сiнкевiчы 107.8

Вiцебская вобласць

Ушачы 70.94; 92.0

Віцебск 72.26

Орша 73.82

Браслаў 91.1

Бягомль 100.8

Горы 104.3

Гомельская вобласць

Гомель 66.20

Брагін 69.11

Жлобін 71.81; 90.4

Жыткавічы 107.2

Iванава Слабада 100.4

Смятанiчы 88.6

Ворнаука 106.9

Гродзенская вобласць

Гродна 68.90

Смаргонь 66.38; 94.4

Свіслач 68.72 ; 94.2

Геранёны 69.26  ; 92.5

Масты 70.76

Любча 70.85

Слонім 93.8

Магілёўская вобласць

Магілёў 71.18

Касцюковічы 69.38

Асіповічы 72.47; 97.7

Мсціслаў 73.73

Слаўгарад 101.5

Крычаў 107.9

Remove ads

Зноскі

  1. Mass Media Week in Belarus (англ.) 3–4. Беларуская асацыяцыя журналістаў (2012). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2012. Праверана 11 снежня 2012.
  2. Жаўняровіч, П. П. (2019). "Медыятэкст пастоў радыё­ і тэлеканалаў у сацыяльнай сетцы Facebook" (PDF). Журнал Белорусского государственного университета. Журналистика. Педагогика = Journal of the Belarusian State University. Journalism and pedagogics. (2): 40–48. ISSN 2521-6783. Архівавана (PDF) з арыгінала 2021-01-07. Праверана 2021-01-07. {{cite journal}}: soft hyphen character у |title= на пазіцыі 24 (даведка)
  3. В знак протеста увольняется коллектив радио «Сталіца» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (19 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 1 кастрычніка 2020.
  4. Мартинович, Денис. Директор радио «Сталіца» уволился со своим коллективом (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 1 кастрычніка 2020.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads