Уладзімір Паўлавіч Шаплыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мір Па́ўлавіч Шаплы́ка (30 студзеня 1947, Брагін, Гомельская вобласць, Беларуская ССР29 снежня 2013, Масква) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Гомельскага абкама КП Беларусі (1991), першы сакратар Цэнтральнага камітэта ЛКСМБ (19851989).

Хуткія факты Уладзімір Паўлавіч Шаплыка, Першы сакратар Гомельскага абкама КПБ ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

Пасля заканчэння інстытута працаваў у саўгасе «Галевічы». З 1970 года на камсамольскай працы: сакратар райкама, пасля другі, першы сакратар Гомельскага абкама камсамола, сакратар ЦК ЛКСМБ, а са жніўня 1980 па чэрвень 1983 года першы сакратар ЦК ЛКСМБ. З ліпеня 1983 года па май 1985 года — другі сакратар Гомельскага абкама КПБ. У 1985 годзе быў абраны сакратаром ЦК УЛКСМ, а ў 1987 годзе быў пераведзены ў апарат ЦК КПСС. У 1991 годзе быў прызначаны першым сакратаром Гомельскага абкама партыі. Пасля Жнівеньскага путча нядоўгі час працаваў у Гомельскім аблвыканкаме. Пазней пераехаў у Маскву, працаваў у Сакратарыяце Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, на гаспадарчай працы.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 9—11 скліканняў. Дэлегат 17—20 з’ездаў УЛКСМ, дэлегат XXVI і XXVII з’ездаў КПСС.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads