Уладзімір Пятровіч Дзем’яновіч

беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мір Пятро́віч Дзем’яно́віч (15 красавіка 1938, в. Асташын Навагрудскага павета2006) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1990—1991).

Хуткія факты Уладзімір Пятровіч Дзем’яновіч, Міністр гандлю БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж (1957), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава (1965).

З 1957 года працаваў прадаўцом Баранавіцкага гархарчапрамгандлю, праходзіў службу ў радах Савецкай Арміі.

Пасля заканчэння інстытута ў 1965 годзе працаваў у апараце Міністэрства гандлю БССР інспектарам, старшым інспектарам, намеснікам начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю. З 1971 года быў прызначаны намеснікам, а з мая 1975 года начальнікам упраўлення гандлю Мінскага гарвыканкама.

З верасні 1979 года быў прызначаны начальнікам упраўлення гандлю Мінскага аблвыканкама, у сакавіку 1983 года пастановай Савета Міністраў БССР прызначаны на пасаду намесніка міністра гандлю БССР.

У лістападзе 1988 года быў прызначаны начальнікам аддзела гандлю Дзяржплана БССР і зацверджаны членам Дзяржплана БССР.

Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 25 ліпеня 1990 года №179 XII быў абраны і зацверджаны Міністрам гандлю БССР. Праз год падаў у адстаўку і да 26 верасня 1995 заставаўся намеснікам Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь. Да свайго выхаду на пенсію ў сакавіку 2001 года ўзначальваў «Гандлёвы Дом на Нямізе».

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads