Уладзімір Пятровіч Пакроўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Пятровіч Пакроўскі (9 жніўня 1929, Мсціслаў — 14 сакавіка 1987, Орша) — Герой Сацыялістычнай Працы (1974).
Remove ads
Біяграфія
У 1944 годзе пасля заканчэння Мсціслаўскага фабрычна-завадскога вучылішча сувязі быў размеркаваны на працу ў Оршу манцёрам.
З 1948 года прызваны на службу ў Савецкую армію. Пасля заканчэння тэрміну службы вярнуўся на раённы вузел сувязі. Абслугоўваў лініі сувязі Дубровенскага, Сенненскага, Талачынскага і Аршанскага раёнаў.
Першым у Беларусі прапанаваў новы спосаб зрошчвання кабеляў сувязі і мантажу муфт, што значна павысіла якасць сувязі. Навучыў сваёй прафесіі больш за трыццаць маладых рабочых.
За высокія дасягненні ў працы і наватарства Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Пакроўскаму Уладзіміру Пятровічу ў 1974 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Remove ads
Узнагароды
- Герой Сацыялістычнай Працы (1974)
- Медаль «Серп і Молат»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Літаратура
- Пакроўскі Уладзімір Пятровіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 396.
- Покровский Владимир Петрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 293.
- Покровский Владимир Петрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 180.
- Королёв, Г. «Связь работает нормально» / Г. Королев // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.]; рец. Б. В. Стрельцов. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 260.
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads