Уладзімір Піліпавіч Сцепанчук
беларускі спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання і цеплаэнергетыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Піліпавіч Сцепанчук (17 кастрычніка 1928, раб. пас. Ялізава, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 3 кастрычніка 1981) — беларускі спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання і цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1971).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1951).
Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1954, прафесар кафедры прамысловай цеплаэнергетыкі, адначасова з 1972 — галоўны рэдактар часопіса «Известия высших учебных заведений. Энергетика»), Індыйскім тэхналагічным інстытуце (г. Бамбей; 1964—1966, эксперт ЮНЕСКА пры ўніверсітэце).
Навуковыя інтарэсы: газадынаміка двухфазных патокаў; праблемы развіцця цеплаэнергетыкі.
Remove ads
Узнагароды
Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1980) і інш.
Бібліяграфія
- Экспериментальное и теоретическое исследование сверхзвуковых течений влажного пара : автореферат диссертации … доктора технических наук : 189 / Степанчук В. Ф. — Москва, 1968.
- Исследование работы паровых эжекторов конденсационных установок паровых турбин : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Степанчук В. Ф. — Москва, 1954.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads