Ялізава
рабочы пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ялі́зава[3] (трансліт.: Jalizava, руск.: Елизово) — рабочы пасёлак у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца на рацэ Бярэзіна. За 28 км на паўночны ўсход ад Асіповічаў, за 106 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Ялізава на лініі Асіповічы—Магілёў. Насельніцтва 2484 чал. (2017)[4].
Гісторыя
У XIX стагоддзі быў пабудаваны палац і закладзены маёнтак, які атрымаў назву Ялізава ад імя ўладальніцы Лізаветы Велікапольскай. У 1900 годзе сфарміраваўся пасёлак. У 1901—1916 гадах ва ўрочышчы Ялізава дзейнічаў Ялізаўскі лесапільны завод.
У пачатку XX стагоддзя ў Свіслацкай воласці Бабруйскага павета. З 1924 года ў Свіслацкім, з 1931 года ў Асіповіцкім раёнах. З 27 верасня 1938 года — рабочы пасёлак[5]. У час Вялікай Айчыннай вайны акупіравана захопнікамі з чэрвеня 1941 года да 29 чэрвеня 1944 года[5]. З 1962 года ў Бабруйскім, з 1965 года ў Асіповіцкім раёнах.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
- СЗАТ «Шклозавод Ялізава» (найбуйнейшы ў краіне вытворца шклотары).
- Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Вядомыя асобы
- Геральд Баляслававіч Асвяцінскі (1932—2006) — беларускі тэатральны дзеяч.
- Аляксандр Віктаравіч Багдановіч (нар. 1982) — беларускі вясляр на каноэ.
- Андрэй Віктаравіч Багдановіч (нар. 1987) — беларускі вясляр на каноэ.
- Пётр Уладзіміравіч Пархімчык (нар. 1987) — беларускі валейбольны трэнер.
- Людміла Паўлікава (нар. 1952, у дзявоцтве Хейдарава) — беларуская пісьменніца.
- Уладзімір Піліпавіч Сцепанчук (1928—1981) — беларускі спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання і цеплаэнергетыкі.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads