Уладзімір Рыгоравіч Мальцаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Рыгоравіч Мальцаў (нар. 29 студзеня 1947, в. Каравацічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Уладзімір Рыгоравіч Мальцаў, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік. Працаваў рабочым, майстрам будаўнічага ўпраўлення № 112 будаўнічага трэста № 20 г. Светлагорска. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі быў майстрам, прарабам будаўнічага ўпраўлення № 112 будаўнічага трэста № 20, начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва — намеснікам старшыні Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Светлагорскі домабудаўнічы камбінат».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads