Уладзімір Рыгоравіч Фёдараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Рыгоравіч Фёдараў (руск.: Владимир Григорьевич Фёдоров; 3 (15) мая 1874, Санкт-Пецярбург — 19 верасня 1966, Масква) — расійскі і савецкі канструктар стралковай зброі, навуковец. Доктар тэхнічных навук, прафесар, генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы. Герой Працы (1928). Аўтар шэрагу навуковых прац па праектаванні і гісторыі стралковай зброі.
Remove ads
Біяграфія
У. Р. Фёдараў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Вучыўся ў 3-й Санкт-Пецярбургскай гімназіі. На ваеннай службе з 1892 года. У 1895 годзе скончыў Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча, у 1900 годзе Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію. З 1900 г. у Галоўным артылерыйскім упраўленні. У 1918—1931 гг. дырэктар і тэхнічны дырэктар Каўроўскага кулямётнага завода. У 1931—1933 кансультант па стандартызацыі ў збройна-кулямётным трэсце. У 1942—1946 гг. кансультант па стралковай зброі ў Наркамаце і міністэрстве ўзбраення. Генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы (1943). У 1946—1953 гг. правадзейны член Акадэміі артылерыйскіх навук.
У 1912 годзе сканструяваў аўтаматычную вінтоўку калібру 7,62 мм, у 1913 годзе аўтаматычную вінтоўку калібру 6,5 мм пад патрон уласнай канструкцыі, у 1916 годзе аўтамат пад патрон калібру 6,5 мм.
З 26.09.1953 У. Р. Фёдараў у адстаўцы. Памёр у Маскве.
Remove ads
Узнагароды
- Узнагароды Расійскай імперыі — ордэн Святой Анны 3-й ступені, ордэн Святога Станіслава 2-й ступені, ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені
- Узнагароды СССР — Герой Працы, 2 ордэны Леніна, ордэн Айчыннай вайны І ступені, ордэн Чырвонай Зоркі, медалі.
Некаторыя працы
- Автоматическое оружие — СПБ, 1907.
- История винтовки — Москва, 1940.
- Эволюция стрелкового оружия, ч. 1-2. — М., 1938—1939.
Памяць
У гонар У. Р. Фёдарава названыя вуліцы ў Санкт-Пецярбургу і Каўрове
Гл. таксама
Зноскі
- Фёдоров Владимир Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads